BE RU EN

Зубр на трасе М1 стане інтэрактыўным: будзе падміргваць і выпускаць пар

  • 2.10.2025, 16:38

Ужо праходзяць выпрабаванні сістэмы.

Скульптура зубра на 117‑м кіламетры трасы М1 каля вёскі Пятковічы павінна стаць яшчэ больш інтэрактыўнай.

Пасля рэстаўрацыі яна атрымала магчымасць падміргваць святлодыёднымі вачыма, а цяпер яе вучаць выпускаць пар.

Пакуль зубра тэстуюць, а да красавіка хочуць гэта рэалізаваць, паведаміў канал Брэсцкага аблвыканкама.

Апошнія навіны