Расійскі акупант украў ежу ў бабулі на Ліманскім напрамку
- 3.10.2025, 5:59
Байцы Узброеных сіл Украіны яго адсачылі і ліквідавалі.
Украінскія вайскоўцы адсачылі расійскага акупанта, які ўкраў прадукты ў пажылой жанчыны ў населеным пункце на Ліманскім напрамку. Пра гэта ў чацвер, 2 кастрычніка, паведаміла 66-я асобная механізаваная брыгада імя князя Мсціслава Храброга.
Як адзначылі вайскоўцы, у вёсцы Новае Данецкай вобласці акупант залез у памяшканне грамадзянскай пажылой жанчыны і ўкраў у яе прадукты. Калі заўважыў над сабой дрон, ён пачаў уцякаць і прывёў украінскую разведку да сховішча акупантаў.
«Паспяховая адпрацоўка агнявых сродкаў батальёна беспілотных сістэм MARA разам з сумежнымі падраздзяленнямі не пакінула расійскім рабаўнікам ніякіх шанцаў», — дадалі ў брыгадзе.